Польшча накіроўвае вайскоўцаў на мяжу з Беларуссю

Польшча накіроўвае вайскоўцаў на мяжу з Беларуссю

Польшча падцягвае войска на беларускую мяжу. Туды накіраваныя дадатковыя афіцэры памежнай службы і тысяча салдатаў.

Нескладана здагадацца, што гэтыя перамяшчэнні звязаныя з мігранцкім крызісам з боку Беларусі. Ад пачатку 2021 года польскія памежнікі спынілі больш за 2100 мігрантаў. Прычым толькі з пачатку жніўня нелегальна перайшлі мяжу 1935 чалавек. 

За апошнія суткі польскія памежнікі выявілі 138 нелегальных мігрантаў з Беларусі. 8 з іх затрымалі, 130 вярнулі на тэрыторыю Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі