Польшча пабудавала ўжо 120 км плота на мяжы з Беларуссю
Плот на польска-беларускай мяжы / twitter.com/WasikMaciej
Польскія будаўнікі пабудавалі ўжо 120 км загарод на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў у Twitter намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік. Паводле яго слоў, будаўнічыя работы павінны завяршыцца да канца месяца.
Нагадаем, будаўніцтва сцяны вышынёй 5,5 м пачалося ў студзені. Агульная даўжыня загароды складзе 187 км. У Варшаве вырашыліся на гэты праект з-за міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. У краінах ЕС перакананыя, што крызіс арганізавалі беларускія ўлады. У 2021 годзе польскія памежнікі зарэгістравалі больш за 41 тысячу спробаў нелегальнага пераходу мігрантамі польска-беларускай мяжы.
Некалькі месяцаў мігранты знаходзіліся ў лагістычным цэнтры ў Гродзенскай вобласці, аднак у сакавіку беларускія ўлады абвясцілі аб ліквідацыі тут пункта размяшчэння мігрантаў і вяртанні мігрантаў эвакуацыйнымі рэйсамі на радзіму.
#bariera
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) June 3, 2022
Rozpoczęły się odbiory pierwszych ukończonych odcinków bariery na granicy
Przęsła ustawione są już na 125 km,na pozostałych odcinkach prace przy budowie są zaawansowane.Droga techniczna ukończona jest prawie w 100% .Wykonawcy deklarują koniec prac na koniec czerwca. pic.twitter.com/wj1GdAi6ez
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.