Польшча плануе паставіць на мяжы з Беларуссю сцяну вышынёй 2,5 метра

Польшча плануе паставіць на мяжы з Беларуссю сцяну вышынёй 2,5 метра

На мяжы з Беларуссю Польшча плануе паставіць сцяну вышынёй 2,5 метра. Пра гэта напісаў у Твітары міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Дарэчы, працягласць беларуска-польскай мяжы 398,6 км.

Таксама ён паведаміў, што ў дапамогу памежнікам будзе накіравана яшчэ больш салдатаў.

Між тым урад Літвы 23 жніўня прызначыў кампанію EPSO-G падрадчыкам на будаўніцтве плота на беларуска-літоўскай мяжы. Яе працягласць — 678,8 км. Праўда, плот будзе карацейшым — усяго 508 км.

Сумарная працягласць сцен і платоў, якімі суседзі хочуць адгарадзіцца ад Беларусі, — больш за 900 км. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі