Польская пракуратура закрыла справу пра напад на беларускага футбольнага трэнера

Аляксандр Хацкевіч

Аляксандр Хацкевіч / gettyimages.com

Пракуратура ў Польшчы закрыла справу пра напад футбольных фанатаў на беларускага трэнера.

Як расказвала Еўрарадыё, у красавіку група фанатаў у масках уварвалася на трэніроўку каманды "Заглэмбе" з горада Сасновец. Трэнерам каманды тады быў беларус Аляксандр Хацкевіч. Каманда на той час займала апошняе месца ў другім дывізіёне Польшчы. Нападнікі стукнулі Хацкевіча і крычалі, каб ён ехаў назад у Беларусь. Канфлікт удалося суцішыць пасля ўмяшання іншых чальцоў каманды.

Сам футбольны спецыяліст пасля нападу расказваў, што не збіраўся падаваць заяву наконт гэтага інцыдэнта, але крымінальная паліцыя настояла на напісанні заявы, каб пачаць расследаванне.

"Мы атрымалі ліст ад пракуратуры, што нікога не ўдалося знайсці і справа закрытая. Я не здзіўлены. У Польшчы ёсць сістэма правасуддзя, паліцыя, пракуратура, суд, спадзяюся, што рашэнне прынялі кампетэнтныя людзі",цытуе ONET словы былога спартовага дырэктара клуба Міхаіла Залеўскага.

На наступны дзень Хацкевіч і Залеўскі пакінулі клуб "Заглэмбе". У выніку каманда вылецела з другога дывізіёна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі