Польскі прэм'ер абмеркаваў з Ціханоўскай дапамогу беларускім спартсменам

Польскі прэм'ер абмеркаваў з Ціханоўскай дапамогу беларускім спартсменам

20 кастрычніка ў Варшаве адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і Святланы Ціханоўскай. Ціханоўская перадала яму прапановы па паляпшэнні працэдуры атрымання гуманітарных віз у Польшчу, атрымання права на працу на яе тэрыторыі. Абмяркоўваліся пытанні рэабілітацыі беларусаў, якія атрымалі цяжкія траўмы падчас разгону пратэстаў, а таксама стыпендыяльныя праграмы для спартсменаў, якія з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі не маюць умоў для трэніровак на радзіме, але маглі б гэта рабіць у Польшчы.

Польскі прэм'ер выказаў салідарнасць з беларускім народам.

Польскі прэм'ер абмеркаваў з Ціханоўскай дапамогу беларускім спартсменам
@tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі