Польскі салдат адкрыў стральбу недалёка ад мяжы з Беларуссю
На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота
Польскі салдат адкрыў стральбу ў населеным пункце на мяжы з Беларуссю. Інцыдэнт здарыўся 1 студзеня ў Мельніку ў Падляскім ваяводстве Польшчы.
Паводле словаў прадстаўніка аперацыі "Бяспечнае Падляшша" падпалкоўніка Каміля Далэнзкі, салдат 18-й механізаванай дывізіі ў другой палове дня 1 студзеня самавольна пакінуў лагер разам са службовай зброяй. Ён стрэліў у напрамку грамадзянскага транспартнага сродку, а потым уцёк у бліжэйшы лес.
Паведамляецца, што затрымалі яго ў Мельніку ў выніку аператыўных пошукавых мерапрыемстваў байцы аператыўнай групы. "У выніку інцыдэнту трэція асобы не пацярпелі", — заявіў прэс-афіцэр.
Паведамляецца, што паводле папярэдніх звестак салдат быў нецвярозы. Цяпер гэтай справай займаецца ваенная жандармерыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.