Польскія памежнікі: беларускія вайскоўцы кідалі камянямі ў патрулі
1 лютага на тэрыторыю Польшчы нелегальна спрабавалі трапіць 9 чалавек, паведамляе прэс-служба польскага памежнага ведамства.
Адзін з затрыманых выявіўся грамадзянінам Казахстана.
На ўчастку каля Чарэмхі група з васьмі замежнікаў спрабавала трапіць на тэрыторыю Польшчы. Па словах палякаў, беларускія вайскоўцы кідалі камянямі ў патрулі, якія затрымлівалі мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.