Польскія памежнікі затрымалі 62 нелегальных мігрантаў з Беларусі

Польскія памежнікі затрымалі 62 нелегальных мігрантаў з Беларусі

За 4 жніўня польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 62 нелегальных мігрантаў, паведамляе прэс-служба памежнага ведамства.

50 нелегалаў былі грамадзянамі Ірака, 10 — Ірана і 1— Камеруна. Іх змясцілі ў лагеры для бежанцаў. Сярод іх 41 мужчына, 8 жанчын і 13 дзяцей.

Таксама затрымалі грамадзяніна Украіны, які прыехаў па некалькіх чалавек, каб дапамагчы ім нелегальна перайсці мяжу. 

Раней асноўная плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі ішла ў Літву. Аднак з 3 жніўня літоўскія памежнікі сталі заварочваць іх назад. За мінулыя суткі так развярнулі каля 300 чалавек. У адказ Аляксандр Лукашэнка загадаў памежнікам не пускаць мігрантаў назад у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі