Польскія памежнікі заявілі пра стрэл на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі заявілі пра стрэл на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі заявілі пра стрэл на мяжы з Беларуссю. Уначы каля Белавежы з беларускага боку запусцілі сігнальную ракету. Яна ўпала на польскай тэрыторыі побач з пастом памежнікаў. Сцвярджаецца, што стралялі беларускія салдаты.

За апошнія суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі прарвацца 39 чалавек. Большасць затрыманых — іракцы. За студзень польскі бок зафіксаваў больш за тысячу спробаў нелегальна патрапіць у Польшчу з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі