Пра кіношнікаў у эміграцыі, творчасць і грошы — эфір з Каліценем і Жбанковым

Леанід Каліценя і Максім Жбанкоў / калаж Еўрарадыё
Леанід Каліценя і Максім Жбанкоў / калаж Еўрарадыё

Здавалася, эміграцыя для беларусаў — зусім не цукар. Але вось айчынным кіношнікам змена геаграфічных каардынат пайшла, як ні дзіўна, на карысць: за апошнія паўтара года яны стварылі ажно дзве прафесійныя ініцыятывы. Адна — Беларуская незалежная кінакадэмія — была гучна прадстаўленая на Берлінскім кінафестывалі, а на яе адкрыццё завіталі кіраўнік Еўрапейскай кінаакадэміі і міністарка культуры Германіі. Другая — Беларуская сетка кінематаграфістаў — хутка ладзіць у Варшаве з'езд беларускіх кінематаграфістаў.

Дык дзеля чаго кіношнікі будуць збірацца на анансаваным з'ездзе? І навошта беларускай супольнасці ажно дзве вельмі падобныя адна да адной арганізацыі? Дзе аўтарам шукаць грошы пад уласныя праекты? І што цяпер адбываецца з кіно ў самой Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з сустваральнікамі Беларускай сеткі кінематаграфістаў: прадзюсарам Леанідам Каліценем і кінааналітыкам Максімам Жбанковым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі