Пра Лукашэнку і “Арэшнік”, “Шахеды” над Беларуссю і ўдары па Расіі — эфір
Ігаль Левін
Украіна атрымала дазвол ад заходніх партнёраў выкарыстоўваць іх дальнябойную зброю для ўдараў углыб расійскай тэрыторыі. Чым імгненна і скарысталася. У адказ не толькі масава паляцелі “Шахеды” і розныя ракеты, але і нейкі няўцямны “Арэшнік” і пагрозы наконт пераходу чарговых “чырвоных ліній”. Прычым не толькі Украінай, але і Захадам. Дарэчы, вышэйзгаданыя “Шахеды” апошнім часам раптоўна пачалі залятаць і ў Беларусь. Прымушаючы нервавацца Лукашэнку і пагражаць усім наўкол. Адначасова расказваючы пра раскрытыя планы ўзброенага ўварвання ў Сінявокую розных вызвольных армій.
Як уплываюць на сітуацыю на фронце ўдары ўглыб Расіі і ці дастаткова ва Украіны такой дальнябойнай зброі? Што рэальна стаіць за пагрозамі Расіі і якую ролю ў выбудове гэтых ліній грае Лукашэнка? Чаму “Шахеды” пачалі лётаць у Беларусь і як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплываюць войны Ізраіля з ХАМАС і паўстанцаў у Сірыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, афіцэр запасу Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.