Пра “санітарныя зоны”, ціск Кіева на Вашынгтон і адказ Ціханоўскай — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Вынікі “выбараў Пуціна” ў Расіі не сталі нечаканасцю ні для каго — выбралі зноў Пуціна. Што да магчымых наступстваў гэтага расійскага “выбару” для Беларусі, то практычна ўсе аналітыкі пагаджаюцца з тым, што нічога нечаканага тут не будзе і адносіны Масквы і Мінска застануцца такімі ж, якімі былі апошнія гады. Што да рэгіянальнай бяспекі, то пакуль Пуцін кажа пра неабходнасць стварыць “санітарную зону” на тэрыторыі Украіны, у расійскім Белгарадзе рыхтуюцца да эвакуацыі. У сваю чаргу, лукашэнкаўскі рэжым зноў падвышае напружанасць: на мяжы з Польшчай — з дапамогай нелегальных мігрантаў, а на мяжы з Літвой — ваеннымі вучэннямі.
Якімі могуць быць наступствы для Беларусі перавыбараў Пуціна? Ці прыйшоў час стварыць “санітарныя зоны” па лініі расійска-ўкраінскага супрацьстаяння і на якой тэрыторыі тыя зоны будуць? Чым можа “націснуць” Кіеў на Вашынгтон, каб той зменшыў фінансавую падтрымку беларускіх дэмсіл і СМІ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.