Пра выбары — як пра надвор'е: Як асвятляюць галоўную палітычную падзею СМІ

Цягам двух тыдняў Беларуская асацыяцыя журналістаў маніторыла, як СМІ асвятляюць выбары. Эксперты аналізавалі час збору подпісаў, здачу падпісных лістоў і іх праверку. 

У выніку атрымалася, што дзяржаўныя СМІ надалі выбарам больш увагі, чым у 2010 годзе. Напрыклад, у праграме "Панарама" суадносіны эфірнага часу па тэмах выглядалі так: прагноз надвор'я 3%, выбары — 5%, спорт — 17%. У навінах АНТ надвор'е і выбары ўвогуле асвятлялі па часе аднолькава: па 5% ад усяго часу. 

Пры гэтым шмат увагі дзяржаўныя медыя надалі цяперашняму кіраўніку краіны — 78% у праграме "Панарама".

Недзяржаўныя СМІ больш увагі надалі патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты. У газеце naviny.by тэма выбараў заняла 25%, "Наша ніва" прысвяціла кандыдатам 65% палос, "Камсамольская праўда" сканцэнтравалася на патэнцыйных кандыдатах і прэзідэнце, падсумаваў кіраўнік групы маніторынгу Алесь Анціпенка.

Алесь Анціпенка: "Ва ўсіх прафесійных медыя, не важна ў якой краіне, кандыдаты ў прэзідэнты — галоўныя медыйныя асобы. Да сённяшняга дня ў нашых медыях патэнцыйныя кандыдаты не былі галоўнымі дзеючымі асобамі, за выключэннем некаторых СМІ: "Народная воля" і naviny.by. Затое дзейсны кіраўнік атрымаў значны час і плошчу ў дзяржаўных СМІ".

Беларуская асацыяцыя журналістаў працягне весці маніторынг асвятлення выбарчай кампаніі.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі