Праблема з вадой у Бешанковічах вырашана
Ваду ў пацярпелы ад аварыі мікрараён Бешанковічаў падвозілі ў цыстэрнах / TUT.BY
Ваду ў Бешанковічах можна піць, паведамілі мясцовыя ўлады праз рэгіянальнае выданне "Зара".
"Пробы вады, адабраныя 23, 24 і 25 красавіка, адпавядаюць патрабаванням па мікрабіялагічных паказчыках, патагеннай мікрафлоры не выдзелена", гаворыцца ў паведамленні.
У сувязі з гэтым спынены падвоз пітной вады.
Нагадаем, у ноч з 29 на 30 сакавіка ў гарадскім пасёлку здарылася аварыя на водаправодных сетках. Пасля гэтага мясцовыя жыхары сталі скардзіцца непрыемны рэзкі пах вады з-пад крана. Акрамя таго, як мяркуецца, з-за вады сумнеўнай якасці ў бальніцы апынуліся як мінімум 17 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей. Міністэрства аховы здароўя накіроўвала у горад спецыяльную камісію, а СК праводзіў праверку па факце надзвычайнага здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.