Прадпрыемства беларускага ваенпрама змяніла дырэктара пасля санкцый Канады

ЗРК малой далёкасці Т38 "СТЫЛЕТ" вытворчасці "Тэтраэдра" / скрыншот відэа "ВаенТВ"
ЗРК малой далёкасці Т38 "СТЫЛЕТ" вытворчасці "Тэтраэдра" / скрыншот відэа "ВаенТВ"

У кампаніі ваенпрама УП "Тэтраэдр" з 1 снежня з'явіўся новы дырэктар. Андрэя Вахоўскага замяніў былы першы намеснік генеральнага дырэктара ДЗГУП "Белзнешпрамсэрвіс" Сяргей Буфал. Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як прадпрыемства трапіла пад санкцыі Канады. Вахоўскі — адзіны заснавальнік УП "Тэтраэдр". Ён і займаў пасаду дырэктара з дня заснавання кампаніі ў красавіку 2001 года.

Предприятие белорусского военпрома сменило директора после санкций Канады
Выпіска з АДР, прадстаўленая Кіберпартызанамі / АДР

17 лістапада "Тэтраэдр" апынуўся ў санкцыйным спісе Канады за тое, што "дзеянні Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой сур'ёзнае парушэнне міжнароднага міру і бяспекі, якое прывяло або можа прывесці да сур'ёзнага міжнароднага крызісу". Цяпер прадпрыемства абвясціла аб рэарганізацыі. Сайт кампаніі паказвае толькі адну старонку з наступным тэкстам:

Предприятие белорусского военпрома сменило директора после санкций Канады
Сайт "Тэтраэдра" перастаў нармальна працаваць / tetraedr.com

У прыёмнай "Тэтраэдра" Еўрарадыё расказалі, што сутнасць рэарганізацыі і заключаецца ў змене дырэктара. Там сцвярджаюць, што з прыходам новага кіраўніка "абсалютна нічога не зменіцца". На пытанне, як санкцыі ўплываюць на працу кампаніі, суразмоўніца скончыла размову і прапанавала напісаць афіцыйны запыт.

Пра новага дырэктара Сяргея Бафала вядома мала. Нейкі час ён працаваў у "Белзнешпрамсэрвісе", які займаецца прасоўваннем беларускай зброі за мяжой. У 2014 годзе Саўмін узнагародзіў Буфала разам з прадстаўнікамі іншых прадпрыемстваў ваенпрама Ганаровай граматай "за шматгадовую плённую працу".


Расіяне ўжо не заканадаўцы мод: чым займаецца "Тэтраэдр"

Предприятие белорусского военпрома сменило директора после санкций Канады
Беларусы разам з вайскоўцамі Лаоса, якім "Тэтраэдр" пастаўляў тэхніку / Радыё Лаоса

Асаблівасць "Тэтраэдра" у тым, што гэта прыватная кампанія, якая тым не менш працуе ў беларускай ваеннай прамысловасці. Андрэй Вахоўскі выхваляўся, што не ўзяў у дзяржавы ні капейкі і стварыў паспяховае прадпрыемства і заяўляў, што кампаніі расійскага ваенпрама ўжо не заканадаўцы мод і павінны з гэтым змірыцца.

Сярод прадукцыі, якую прапаноўваў сайт "Тэтраэдра" у жніўні 2022 года, былі паветраныя мішэні для навучання і трэніровак баявых разлікаў зенітных ракетных комплексаў (ЗРК). Таксама самі ЗРК малой і сярэдняй далёкасці, радыёлакацыйныя станцыі і ракетна-кулямётныя комплексы.

Яшчэ "Тэтраэдр" аказвае паслугі. Напрыклад, навучае спецыялістаў зенітных ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў і службаў ракетна-артылерыйскага ўзбраення. Яшчэ рамантуе і праводзіць тэхнічны агляд сістэм узбраення зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў.

Мяркуючы па апошніх навінах, якімі дзялілася само прадпрыемства, "Тэтраэдр" актыўна супрацоўнічае з Азербайджанам. У канцы траўня 2022 года паставіў мадэрнізаваныя ЗРК у Лаос. А 18 лютага ваенны аташэ пры Пасольстве Індыі ў Расіі і Беларусі прыязджаў на "Тэтраэдр" абмеркаваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі