Прадстаўнік "ДНР" выступіў з заявай з нагоды зрыву сустрэчы ў Мінску

16 студзеня ў Мінску не адбылася запланаваная сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Прадстаўнік самаабвешчанай "ДНР" Дзяніс Пушылін усклаў адказнасць за зрыў перамоваў на Кіеў. Ён разам з прадстаўніком "ЛНР" Уладзіславам Дэйнега вырашылі пакінуць беларускую сталіцу, так і не дачакаўшыся іх пачатку.  

"Сустрэча была сарваная ўкраінскім бокам, мы прыехалі і зрабілі ўсё магчымае, каб перамоўны працэс працягваўся", — цытуе словы Пушыліна РІА "Новости".

Прадстаўнік "ДНР" лічыць, што Кіеў сёння трапіў у сітуацыю, калі не можа ні ваяваць, ні заключыць мір. У выніку, была толькі "імітацыя перамоўнага працэсу".

Нагадаем, напярэдадні Леанід Кучма, экс-прэзідэнт Украіны і прадстаўнік Кіева на сустрэчах кантактнай групы ў Мінску, заявіў, што перамовы маюць сэнс толькі з лідарамі самаабвешчаных рэспублік (Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім). І яны запрашэнні атрымалі, аднак у беларускую сталіцу даслалі іншых асобаў. У выніку, сустрэча не адбылася.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык паведаміў у пятніцу, што ўлады Беларусі зробяць усё магчымае для арганізацыі ў Мінску сустрэчы па сітуацыі на Данбасе, калі бакі перамоваў дасягнуць кансенсусу па даце яе правядзення.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі