Праектаванне хуткаснай трамвайнай лініі ў Сухараве пачнуць у 2020 годзе

Праектаванне хуткаснай трамвайнай лініі ў Сухараве пачнуць у 2020 годзе

Праектаванне хуткаснай трамвайнай лініі з мікрараёна Сухарава ў цэнтр Мінска пачнецца ў 2020 годзе. Пра гэта паведаміў падчас наўпроставай тэлефоннай лініі старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.  

Паводле кіраўніка сталіцы, фінансаванне на гэтыя мэты закладзенае ў інвестыцыйнай праграме Мінска на наступны год. Перадпраектныя распрацоўкі вядуцца, але “каб бачыць карціну цалкам, патрэбны праект”, адзначыў Сівак.

Будаўніцтва лініі хуткаснага трамвая ад Сухарава да чыгуначнага вакзала прадугледжанае генпланам Мінска. Мяркуецца, што працягласць шляхоў складзе 9,4 км. Дзякуючы такому праекту палепшыцца транспартная даступнасць раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі