Праезд у грамадскім транспарце Мінска можа падаражаць на 5 капеек

Праезд у грамадскім транспарце Мінска можа падаражаць на 5 капеек

Праезд у грамадскім транспарце Мінска можа падаражаць на 5 капеек: у метро — да 70 капеек, у наземным транспарце — да 65. Канкрэтныя тэрміны павышэння тарыфаў яшчэ ўзгадняюцца, паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы.

Папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражаў з 1 лістапада 2017 года, таксама на 5 капеек.

Афіцыйна паведамляецца, што на сённяшні дзень жыхары Беларусі кампенсуюць амаль 71% выдаткаў на праезд у гарадскім аўтамабільным транспарце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі