Прафсаюзы вырашылі памітынгаваць ля амбасады ЗША ў суботу
Амбасада ЗША ў Беларусі
Прадстаўнікі прадзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) сабраліся раніцай 1 траўня ля будынка амбасады ЗША ў Мінску.
Яны стаяць са сцягамі ФПБ і скандуюць "санкцыям — не".
Раніцай ФПБ выпусціла зварот, у якім назвала амерыканскія санкцыі, уведзеныя за парушэнне правоў чалавека, "эканамічнай агрэсіяй і шантажом".
Праўладны мітынг прайшоў ля будынка амбасады і 30 красавіка, калі дыппрадстаўніцтва не працавала. Тады з плакатамі месячнай даўніны выйшла крыху больш за дзесяць "ябацяк". Амбасада ЗША прызнала іх права выказваць сваё меркаванне і заклікала ўлады Беларусі даць такое ж права ўсім пратэстоўцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.