Прагназуецца, што колькасць хворых Эболай у Еўропе будзе расці (відэа)

Ён лічыць, што колькасць выпадкаў заражэння ліхаманкай Эбола сярод медперсаналу будзе павялічвацца. Нават нягледзячы на сучасную сістэму аховы здароўя ў краінах Еўропы і ЗША.

Па словах Паёта, які ўдзельнічаў у адкрыцці віруса, ён не здзіўлены тым, што іспанская медсястра заразілася Эболай. Ён чакае новых выпадкаў у Еўропе і ЗША, хаця не думае, што захворванне будзе распаўсюджвацца так жа хутка, як у Заходняй Афрыцы.

Нагадаем, медсястра з Іспаніі стала першым заражаным чалавекам за межамі Заходняй Афрыкі. Яна лячыла двух іспанскіх місіянераў, якія пасля памерлі ад віруса. Агулам за час успышкі Эболы ў 2014 годзе загінулі каля 3400 чалавек. Найбольш пацярпелі Гвінея, С'ера-Леоне і Ліберыя, інфармуе ВВС.

Фота — Reuters, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі