Прагноз надвор'я на нядзелю: дажджы і да +17
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 18 красавіка, у Беларусі чакаюцца дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы з узмацненнем да ўмеранага.
У начны час тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў, удзень — ад +11 да + 17.
На наступным тыдні зноў прагназуецца пахаладанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.