Праграма "УКантакце" выдалялася з Google Play
Мяркуецца, што гэта адбылося з-за скаргі аднаго з праваўладальнікаў музычнага кантэнту.
Праграму сацыяльнай сеткі "УКантакце" выдалілі з анлайн-крамы Google Play, паведаміў прэс-сакратар сацыяльнай сеткі Георгій Лабушкін. Цяпер ідзе разбіральніцтва.
ВВС адзначае, што гэта першы выпадак выдалення праграмы "УКантакце" з Google Play. Пры гэтым з інтэрнэт-крамы App Store праграму выдалялі летась, праўда, тады прадстаўнікі сацсеткі звязвалі гэта з тэхнічнымі прычынамі.
Расійскія СМІ выказалі здагадку, што выдаленне "УКантакце" з Google Play магло адбыцца з-за скаргі аднаго з праваўладальнікаў музычнага кантэнту. Раней суд у Санкт-Пецярбургу спагнаў з сацыяльнай сеткі 13,2 тысячы долараў за незаконнае размяшчэнне песень спевака Лепса.
У другой палове дня 12 ліпеня Google Play вярнуў у свой спіс дадатак "УКантакце".
Фота: Fotolia, ria.ru