Пракуратура абяцае адказаць Вользе Някляевай цягам месяца

Сёння жонка Уладзіміра Някляева Вольга працягнула спробы атрымаць адказ з Генпракуратуры на свае звароты з нагоды лёсу збітага і затрыманага мужа.

Спачатку ёй прапанавалі ператэлефанаваць пазней. А пасля, каля 16.00, папрасілі напісаць яшчэ адну заяву, на якую дадуць пісьмовы адказ цягам месяца.

Як заявіла Вольга Някляева ў эфіры Еўрарадыё, пакуль яна не плануе звяртацца з нагоды гэтай дзіўнай сітуацыі да Прэзідэнта Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі