Пракуратура перадала ў суд справу Ціханоўскай, Латушкі, Дылеўскага
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка (у цэнтры) / Еўрарадыё
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Святланы Ціханоўскай, Марыі Мароз, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, усіх іх завочна вырашана ўзяць пад варту.
Усіх фігурантаў справы вінавацяць у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, закліках да санкцый, распальванні сацыяльнай варожасці.
Акрамя таго, у некаторых ёсць асобныя абвінавачанні. Напрыклад, Ціханоўскую вінавацяць у здрадзе дзяржаве; Ціханоўскую, кавалькову і Латушку разам — у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама і г.д.
"Акрамя таго, Ціханоўская, знаходзячыся на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі, абвясціла сябе пераможцай мінулых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адзіным нацыянальным лідарам, абраным беларускім народам", — пералічвае пракуратура "злачынствы".
Суд па гэтай справе будзе завочны. Дата яго пачатку яшчэ не прызначаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.