Пракурор папрасіў асудзіць бацьку, які забіў трохгадовага сына, на расстрэл
Анастасія і Аляксандр Таратуты
На судзе ў Слуцку, дзе слухаецца справа пра забойства бацькамі трохгадовага хлопчыка, пракурор папрасіў асудзіць бацьку дзіцяці Аляксандра Таратуту на расстрэл. Маці Анастасіі Таратута ён папрасіў прызначыць пакаранне ў 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Пры гэтым дзяржабвінаваўца адзначыла, што абое абвінавачаных "уяўляюць выключную небяспеку для грамадства". Паводле яе, падрабязнасці гэтай крымінальнай справы выклікаюць шок.
Нагадаем, муж і жонка забілі свайго трохгадовага сына ў пачатку 2023 года на вачах у іншых сваіх дзяцей. У матэрыялах справы гаворыцца, што абвінавачаныя, "будучы п'янымі, на глебе непрыязных адносін да свайго сына нанеслі рукамі, нагамі, цвёрдым тупым прадметам не менш за дзевяць удараў, з якіх не менш за сем — па галаве". Ад збіцця хлопчык памёр на месцы. Муж і жонка не толькі білі дзіця. Раней у судзе адглядалі відэа, якое здымалі самі абвінавачанымі. Яны здымалі ў тым ліку тое, як дражнілі сваё звязанае галоднае дзіця ежай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.