Прапагандыстка прыйшла ў паліклініку — і пабачыла чэргі ад 6-й раніцы
Паліклініка №1 у Барысаве
Прапаганда вырашыла паспрачацца з жанчынай, якая не магла трапіць на прыём да акуліста ў Барысаве. Журналістка "Мінскай праўды" прыйшла ў паліклініку №1 і "прымерыла белы халат".
Вось што яна там пабачыла:
— доўгі час афтальмолага ў паліклініцы не было. Толькі сёлета маладая доктарка прыйшла па размеркаванні;
— да кабінета шалёная чарга, людзі злыя і незадаволеныя;
— стаяць па талоны даводзіцца з 6-й раніцы;
— з 13:00 да 15:40 доктарка паспела прыняць 37 пацыентаў. Гэта ў сярэднім па 4,5 хвіліны на чалавека;
— "Яна сёння на гадзіну раней прыём пачала і да апошняга пацыента будзе сядзець тут. Сваім негатывам адаб'еце жаданне працаваць у маладога доктара! І збяжыць ад нас пасля адпрацоўкі", — кажа пацыентка ў чарзе.
"Відаць, рабіць нейкія высновы ў гэтым артыкуле — глупства", — рэзюмуе "Мінская праўда".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.