У Оршы ў радзільні на немаўля ўпала лямпа, яно атрымала моцны апёк

Радзільня ў Оршы

Радзільня ў Оршы / trest-18.by

У Оршы ў радзільні на немаўля ўпала лямпа, яно атрымала моцны апёк. Пасля гэтага давялося рабіць аперацыю па перасадцы скуры, піша "Зеркало".

Жыхарка Оршы Таццяна нарадзіла сына 10 ліпеня. Надзвычайнае здарэнне адбылося праз дзень. Жанчыне зрабілі кесарава сячэнне і яна знаходзілася ў рэанімацыі. 11 ліпеня ёй сказалі, што сын таксама ў рэанімацыі — з апёкам правай галёнкі трэцяй ступені. Высветлілася, што ў аддзяленні для нованароджаных дзіця было змешчанае на пеленальны стол пад лямпу з мэтай абагравання.

Пасля тыдня ў рэанімацыі ў Оршы сына Таццяны перавялі ў хірургічнае аддзяленне Віцебскай абласной дзіцячай бальніцы. Там зрабілі аперацыю па перасадцы скуры. На сённяшні дзень стан дзіцяці здавальняючы, яно знаходзіцца дома. Яго маці напісала зварот у Мінаховы здароўя і заяву ў Следчы камітэт. Рэакцыі на іх пакуль няма.

У радзільні здарэнне называюць "няшчасным выпадкам". А лямпы, адна з якіх упала на дзіця, ужо не выкарыстоўваюць. Там паэтапна мяняюць абсталяванне.

У Оршы ў радзільні на немаўля ўпала лямпа, яно атрымала моцны апёк
TikTok @93tanusha91

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі