Пратэст у Купалаўскім тэатры супраць планаў звальнення Паўла Латушкі

Пратэст у Купалаўскім тэатры супраць планаў звальнення Паўла Латушкі

У Купалаўскім тэатры пратэстуюць супраць планаў звальнення іх дырэктара Паўла Латушкі. Былы дыпламат і экс-міністр культуры працуе на гэтай пасадзе з вясны мінулага года. Латушка адкрыта падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. І вось за выказванне грамадзянскай пазіцыі Мінкульт збіраецца яго звольніць.

Акцёры Купалаўскага масава пішуць заявы на звальненне — такім чынам пратэстуюць супраць магчымага звальнення дырэктара. Да акцыі пратэсту могуць далучыцца акцёры і іншых тэатраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі