Пратэстанцкага пастара аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Пратэстанцкага пастара аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

У Чэрыкаве аштрафавалі пратэстанцкага пастара Рамана Раждзественскага, паведамляюць праваабаронцы.

Яго прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", аштрафавалі на 640 рублёў і канфіскавалі ноўтбук.

"Віной" пастара быў рэпост інфармацыі ТГ-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а таксама лайк у "экстрэмісцкім тэлеграм-канале".

Пастар з'яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Яго затрымалі 25 сакавіка ў Чэрыкаве. Міліцыянты забралі ў яго камп'ютар і мабільнік, але вызвалілі да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі