Праўладныя экзітполы малююць Лукашэнку рэкордную падтрымку

За яго нібыта прагаласавалі 87,6% / president.gov.by
Праўладныя экзітполы малююць Лукашэнку рэкордную падтрымку — ён нібыта атрымаў ажно 87,6% галасоў беларусаў. ЦВК пакуль не агучвала сваіх падлікаў, але "правільныя сацыёлагі" даюць амаль заўсёды такія ж лічбы, якія будуць афіцыйнымі.
Папярэднім рэкордам для Лукашэнкі былі 83,47% у 2015-м. То-бок у параўнанні з тымі выбарамі ён нібыта атрымаў большую на чатыры працэнтныя пункты падтрымку беларусаў.
Сваіх спарынг-партнёраў Лукашэнка прынізіў: Ганне Канапацкай намалявалі 1,6% (менш, чым у 2020-м), Алегу Гайдукевічу — 1,8% (менш, чым нібыта атрымаў яго бацька ў 2015-м). Аляксандру Хіжняку даюць 1,2%, а камуністу Сяргею Сыранкову — 2,7%.
На другім месцы, паводле версіі праўладных сацыёлагаў, будзе кандыдат "супраць усіх" з 5,1%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.