Праваабаронцу Насту Лойка перавялі ў СІЗА
Наста Лойка / Еўрарадыё
Праваабаронцу Насту Лойка перавялі ў СІЗА. Як паведамляе Human Constanta, яна абвінавачваецца па двух крымінальных артыкулах.
Адзін з артыкулаў — арганізацыя "беспарадкаў" (арт. 342 КК РБ). Які другі, пакуль не вядома.
За апошнія месяцы Насту Лойка шэсць разоў судзілі па адміністрацыйных справах і трымалі на Акрэсціна. Яна ўваходзіць у спіс палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.