Праваабаронцы: асуджаны тры чалавекі, затрыманыя 9 траўня

Праваабаронцы: асуджаны тры чалавекі, затрыманыя 9 траўня

У Мінску ў выходны дзень асуджаны тры чалавекі, затрыманыя 9 траўня, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae. Пры гэтым суды прайшлі ў закрытым рэжыме — Вярхоўны суд не паведамляў аб працы дзяжурных суддзяў.

На затрыманых былі складзены пратаколы аб "несанкцыянаваным пікетаванні". 10 траўня Мінскі раённы суд  (дзяжурны суддзя — Вадзім Казей) разгледзеў тры адміністрацыйныя справы. 44-гадовага Дзмітрыя Васільева асудзілі на 10 сутак, 48-гадовую Людмілу Пушыну — на 20 сутак, 36-гадовую Валянціну Сташэўскую аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі