Праваабаронцы прызналі палітвязнем бацьку палітвязня Мікіты Залатарова
Міхаіл Лапуноў
Праваабаронцы прызналі палітвязнем Міхаіла Лапунова, бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова.
Як распавядала Еўрарадыё, Лапунова затрымалі яшчэ ў жніўні. Яму ўжо тройчы прысуджалі па 15 сутак, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (ч. 1 арт. 19.11 КаАП).
22 верасня мужчыну прысудзілі чацвёрты адміністрацыйны тэрмін і зноў адправілі за краты.
Яго сын Мікіта — адзін з самых маладых затрыманых падчас пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца пачалі яшчэ адну крымінальную справу — абвінавацілі ў тым, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.