Праваабаронцы: выбарчы працэс недаступны для незалежнага назірання

Праваабаронцы: выбарчы працэс недаступны для незалежнага назірання

Кампанія назірання "Праваабаронцы за свабодныя выбары" апублікавала справаздачу пра працэс акрэдытацыі назіральнікаў і пра пачатак назірання. 4 жніўня быў першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. У ЦВК заявілі, што ўжо прагаласавалі 4,98%.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” вылучылі 618 назіральнікаў на ўчасткі для галасавання, з якіх было акрэдытавана 93%. Сцвярджаецца, што абсалютная большасць назіральнікаў (94,5%)  не патрапіла ў квоты назіральнікаў і не была дапушчаная для назірання. 36 чалавек былі ўключаны ў графікі назірання ўчастковых выбарчых камісій, але з іх толькі 2 назіральнікі змогуць працаваць на працягу ўсяго перыяду выбараў і падліку галасоў, астатнія — часова! На ўчасткі дапушчаны ў асноўным назіральнікі з прадзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў, якіх аператыўна зарэгістравалі ў чэрвені.

Квоты назіральнікаў на выбарчых участках, уведзеныя ЦВК, "зрабілі выбарчы працэс цалкам недаступным для незалежнага назірання і нетранспарэнтным", заяўляе кампанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі