Праваабаронцы: з траўня ў Беларусі пачата 350 "палітычных" крымінальных справаў

Лукашэнка сустракаецца з палітвязнямі / "Пул первого"
Лукашэнка сустракаецца з палітвязнямі / "Пул первого"

Паводле інфармацыі пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі пачата больш за 350 палітычна матываваных крымінальных спраў. Пераследу з боку ўладаў падвергліся ўдзельнікі гонкі, актывісты іх штабоў, удзельнікі мірных акцый пратэсту.
 

Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якіх пачатыя справы:

- 293 (масавыя беспарадкі) — як мінімум 119 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле;

- 342 (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — справы масава адкрываліся ў траўні і ў ліпені;

- 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак);

- 364 (гвалт ці пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);

- 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманыя актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Праваабаронцам таксама вядома аб справах за паклёп (артыкул 188 КК), хуліганства (артыкул 339 КК) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

91 чалавек ужо прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі