Праваабаронцы: за пратэст супраць вайны затрымалі больш за 1000 беларусаў

Праваабаронцы: за пратэст супраць вайны затрымалі больш за 1000 беларусаў

Праваабаронцы "Вясны" ведаюць пра больш як 1000 затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць вайны і пра 32 крымінальныя справы за антываенную актыўнасць. Прычым гэта могуць быць не поўныя лічбы, бо суды часта праходзяць у закрытым рэжыме. Пра гэта "вясноўцы" распавялі спецдакладчыкам ААН.

Таксама яны звярнулі ўвагу, што апаненты лукашэнкаўскага рэжыму за мяжой таксама зазнаюць пераслед, бо іх асацыююць з афіцыйным Мінскам.

"За мяжой рэпрэсаваныя беларусы пазбаўляюцца падтрымкі, некаторыя арганізацыі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва. Праз тое, што афіцыйная Беларусь дазволіла выкарыстоўваць сваю тэрыторыю расійскім войскам, часта чуваць абвінавачванні на адрас простых грамадзян", — кажуць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі