Праваабаронцы заяўляюць пра ціск на адвакатаў "справы патрыётаў"

Праваабаронцы заяўляюць пра ціск на адвакатаў "справы патрыётаў"

Праваабарончы сайт "Вясна" заяўляе, што на адвакатаў "справы патрыётаў" ("справы Белага легіёна") працягваецца ціск з боку ўладаў. 

Як вядома, нядаўна была пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Ганна Бахціна, якая абараняла інтарэсы ключавой фігуры ў гэтай справе — Міраслава Лазоўскага

25 кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі правяла атэстацыю яшчэ 13 адвакатаў. Гэта былі прадстаўнікі Мінскай гарадской і Магілёўскай абласной калегій адвакатаў. Наконт пяці з іх камісія вынесла станоўчыя рашэнні, а восем атрымалі фармулёўку “аб няпоўнай адпаведнасці заканаўству з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў пры ўмове выканання рэкамендацый”.

Пяцёра кандыдатаў з гэтых васьці — абаронцы фігурантаў "справы патрыётаў“ "Фактычна ўсе яны неаднаразова працавалі па грамадска рэзанансных, палітычна матываваных справах. Такім чынам, канчаткова іх прафесійны лёс будзе вырашаны праз паўгода — вядома, пры ўмове выканання “рэкамендацый” Мінюста", — пішуць праваабаронцы. Гэтыя дзеянні праваабаронцы разглядаюць як непрыхаваны ціск на адвакатаў, а таксама як парушэнне права на абарону фігурантаў "справы патрыётаў". 

“Пры такіх абставінах мы практычна выключаем магчымасць правядзення судовага разбіральніцтва па гэтай крымінальнай справе ў адпаведнасці са стандартамі справядлівага правасуддзя, адным з якіх з’яўляецца магчымасць атрымання прафесійнай адвакацкай дапамогі, незалежнай ад якога б ні было ўздзеяння. Правядзенне судовага працэсу з парушэннямі гэтых прынцыпаў пацягне за сабой адпаведную ацэнку з боку праваабарочнай супольнасці дадзенай крымінальнай справы ў цэлым і вынесенага прысуду”, — заяўляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі