Праваслаўная царква Украіны пераходзіць на новы каляндар
"Новы каляндар будзе ўкраінскім" / Ілюстрацыйнае фота gettyimages.com
Праваслаўная царква Украіны пераходзіць на новы каляндар. Адбудзецца гэта з 1 верасня. Такое рашэнне прынялі на архіерэйскім саборы ПЦУ ў Кіеве. Пераход падтрымалі амаль аднагалосна, паведамляе hromadske.ua.
ПЦУ ў святкаванні нерухомых святаў пяройдзе на новаюліянскі каляндар (тое самае 1 верасня зробяць і грэка-католікі ва Украіне). Каляды будуць святкавацца 25 снежня, а не 7 студзеня. Пакроў будуць адзначаць 1 кастрычніка, Вадохрышча — 6 студзеня. Змена не датычыць Вялікадня.
"Раней казалі польскія (каталіцкія) і ўкраінскія (праваслаўныя) святы, а сёння кажуць — украінскія і маскоўскія святы, — каментуе змены мітрапаліт Вінніцкі Сімяон. — Новы каляндар будзе ўкраінскім, а тыя, хто застаецца на старым, — трошачкі на маскоўскім".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.