Правайдэрам забароняць бясплатна вывешваць фільмы і музыку?
У Беларусі рыхтуюць новы закон аб аўтарскім праве.
Дзяржава вырашыла пачаць змаганне з беларускімі “піратамі”. Неўзабаве ў нашай краіне з’явіцца новы закон аб аўтарскім праве. Яго праект рыхтуе Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіі і падуладны яму Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца прававога ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Лілія Богдан.
Лілія Богдан: “Камітэт па навуцы і тэхналогіях цяпер працуе над праектам новага закона аб аўтарскіх правах”.
Плануецца, што паводле новага закона бібліятэкі атрымаюць больш магчымасцяў для выкарыстання матэрыялаў у сваіх лакальных сетках і электронных зборах. Тэрмін дзеяння аўтарскага права павялічыцца з 50 да 70 гадоў, як гэта адбылося ў Расіі.
Закон тычыцца і электроннай прасторы. Інтэрнэт-правайдэры і мабільныя аператары цяпер будуць адказваць за нелегальнае выкарыстанне музыкі, фільмаў ды іншых твораў.
Магчыма, такім чынам Беларусь рыхтуецца для ўступлення у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Намеснік уладальніка партала Akavita.by Леанід Мураўёў лічыць, што ўслед за Расіяй аўтарскае права стане больш жорсткім і у нас:
Леанід Мураўёў: “Нашае цяперашняе заканадаўства больш мяккае, чым у Расіі, таму што яно старое. Яно спісана з расійскага, прычым тых часоў, калі там не было жорсткіх норм. А яны ў сваю чаргу былі выкліканыя падрыхтоўкай да ўступлення ў СГА. То бок я адчуваю, што калі Беларусь разам з Казахстанам і Расіяй збярэцца туды ўступаць, то нам прыйдзецца зрабіць тое самае”.
У Расіі злачынцамі лічацца не толькі тыя, хто прадае пірацкія дыскі, але і кожны, хто робіць копію для сябе. Не шкадуе піратаў і еўрапейскае заканадаўства .З аматарамі нелегальнага пампавання Еўрасаюз змагаецца бескампрамісна.
У Францыі парушальніку аўтарскіх правоў у сеціве могуць адключыць інтэрнэт на год, аштрафаваць на 30 тысяч еўра або нават пасадзіць у турму на 2 гады. У Нямеччыне такія злачынствы лічацца крымінальнымі і караюцца зняволеннем да 5 гадоў. А ў Вялікабрытаніі парушальнікаў будуць папярэджваць пісьмова, а калі гэта не падзейнічае — змяншаць хуткасць інтэрнэта.
Тэарэтычна, у Беларусі ўжо цяпер павінны караць нелегальных пампоўшчыкаў і іншых парушальнікаў аўтарскіх правоў, аднак такія выпадкі здараюцца вельмі рэдка, кажа юрыст партала tut.by Вадзім Дрыганаў:
Вадзім Дрыганаў: “Пакуль гэтая практыка ў нас не вельмі распаўсюджана. Ёсць, вядома, судовыя прэцэдэнты па некаторых справах, але пакуль гэта ўсё на пачатковай стадыі. Тут пытанне ўжо ва ўжывальнай практыцы, а не ў заканадаўстве”.
Між іншым, паводле беларускага закона, аматараў нелегальных копій можна аштрафаваць, прымусіць да грамадскіх прац, а найбольш зламысных парушальнікаў — нават пасадзіць у турму да 5 гадоў, даведаліся мы ў аддзеле аўтарскіх і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці:
Супрацоўнік Аддзела аўтарскіх і сумежных правоў: “Справа ў тым, што адказнасць у законе аб аўтарскім праве ўстаноўлена грамадзянская. А ёсць яшчэ і адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Адміністрацыйная — у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, а крымінальная — у Крымінальным кодэксе”.
Праўда, самі беларусы пакуль яшчэ не ўспрымаюць нелегальнае капіраванне і пампаванне як злачынства. Таму нават інтэрнэт-правайдэры ствараюць у сваіх лакальных сетках медыя-бібліятэкі з фільмамі для прагляду, хаця па сутнасці гэта таксама нелегальна, як і файлаабменнікі ў інтэрнэце.
Аднак распачаць супраць іх судовую справу могуць толькі выдаўцы або ўладальнікі аўтарскіх правоў.
Фота: sibnovosti.ru