Праз COVID-19 абарончае прадпрыемства "Пеленг" спыняецца на два тыдні

Загад аб пераносе працоўных дзён / Еўрарадыё
Загад аб пераносе працоўных дзён / Еўрарадыё

У распараджэнне Еўрарадыё трапіў загад за подпісам гендырэктара ААТ "Пеленг" Паўла Пазнякова. Гэтым дакументам на прадпрыемстве пераносяцца адразу сем працоўных дзён у канцы красавіка і пачатку траўня.

Неабходнасць пераноса тлумачыцца "неспрыяльным прагнозам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі ў бліжэйшы час" і "забеспячэннем бяспекі і захавання здароўя працоўнага калектыву". "Пеленг" не будзе працаваць два тыдні — з 27 красавіка па 10 траўня.

Па звестках Еўрарадыё, на 17 красавіка — дзень, якім датаваны загад, каранавірусная інфекцыя была выяўлена ў сямі супрацоўнікаў ААТ "Пеленг". Яны, як і іх кантакты першага ўзроўню, ізаляваныя.

Из-за COVID-19 оборонное предприятие “Пеленг” останавливается на две недели
Из-за COVID-19 оборонное предприятие “Пеленг” останавливается на две недели

Раней міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік казаў, што на канец красавіка — пачатак траўня ў Беларусі прыйдзецца пік распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

ААТ "Пеленг" займаецца вырабам навукаёмістай оптыка-электроннай прадукцыі. Яно вырабляе аэракасмічную оптыка-электронную апаратуру, крыміналістычны прылады і ахоўныя сістэмы, метэаралагічнае абсталяванне. "Пеленг" уваходзіць у склад прадпрыемстваў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі