Праз дэфіцыт паліва летам у Еўропе могуць адмяняцца рэйсы

Кабіна самалёта

Кабіна самалёта / pixabay.com

Аэрапорты і авіякампаніі Германіі супольна б’юць трывогу і накіроўваюць настойлівы заклік аб дапамозе федэральнаму ўраду, піша BILD.

У пакеце мер з сямі пунктаў, пра які паведамляе Welt am Sonntag, Федэральнае аб’яднанне нямецкай авіяцыйнай прамысловасці (BDL) патрабуе неадкладных дзеянняў для прадухілення хаосу ў перыяд адпачынкаў.

На першым месцы ў спісе гэтых патрабаванняў — доступ да нацыянальных і еўрапейскіх рэзерваў керасіну. Акрамя таго, павінны быць задзейнічаны трубаправоды НАТА для забеспячэння палівам буйных вузлавых аэрапортаў, такіх як Франкфурт, Мюнхен ці Кёльн/Бон.

Авіякампаніі таксама хочуць засцерагчы сябе юрыдычна: адмены і затрымкі рэйсаў у выніку крызісу павінны разглядацца як "надзвычайныя абставіны". Для пасажыраў гэта можа абярнуцца непрыемнымі наступствамі, паколькі ў такім выпадку кампенсацыя не выплачваецца.

Галоўны кіраўнік BDL Ёахім Ланг тлумачыць маштабы: "Дэфіцыт керасіну непазбежна прывядзе да абмежаванняў у авіязлучэнні. Гэта нанясе значную шкоду нямецкай і еўрапейскай эканоміцы, якая залежыць ад добрага авіяспалучэння з усім светам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.