Прэм'ер-міністр Расіі Мішусцін паведаміў Пуціну, што ў яго выявілі каранавірус
У прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна выявілі каранавірус. Пра гэта ён у чацвер паведаміў расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. "Тэсты, якія я здаў, далі станоўчы вынік, — гаварыў Мішусцін. — Я павінен датрымлівацца самаізаляцыі". Пуцін пажадаў прэм'еру найхутчэйшага выздараўлення.
Як вядома, у апошнія тыдні Пуцін і Мішусцін кантактавалі выключна праз відэасувязь.
Выконваючым абавязкі расійскага прэм'ера прызначаны Андрэй Белавусаў, які са студзеня быў першым намеснікам. Белавусаву 61 год. Ён — навуковец-эканаміст, сем гадоў быў дарадцам прэзідэнта Расіі.
Міхаілу Мішусціну 54 гады. Прэм'ер-міністрам ён стаў у студзені 2020-га. Па некаторых звестках, бацька Мішусціна нарадзіўся ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.