Прэс-служба Парашэнкі: Яшчэ не ведаем, хто ад Беларусі будзе на інаўгурацыі

Ад Беларусі запрашэнне на інаўгурацыю атрымаў кіраўнік дзяржавы. Між тым, дагэтуль не вядома, ці наведае Аляксандр Лукашэнка ў суботу Кіеў. У прэс-службе беларускага кіраўніка журналістам кажуць, што пакуль не маюць такой інфармацыі.



У прэс-службе ўкраінскага прэзідэнта таксама пакуль не ведаюць, хто будзе прадстаўляць нашу краіну на заўтрашнім мерапрыемстве.



Прадстаўнік прэс-службы: "Запрашэнне было накіраванае на вышэйшым узроўні. Наколькі мне сказалі ў службе пратаколу, яшчэ чакаюць пацвярджэнне. У Беларусі яшчэ разглядаецца, хто будзе прадстаўляць беларускі бок. Аж да таго, што сёння ўвечары можа стаць вядома..."



Нагадаем, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрашэнне на інаўгурацыю ў Кіеў не атрымаў.



Фота — lenagold.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі