Прэс-службу МУС узначаліў Георгій Еўчар
Новым кіраўніком упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС стаў Георгій Еўчар, піша nn.by. Ён замяніў на гэтай пасадзе Канстанціна Шалькевіча.
Раней Еўчар быў намеснікам Шалькевіча, да таго — узначальваў аналагічнае ўпраўленне пры УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Шалькевіч кіраваў прэс-службай МУС шмат гадоў. Прычына яго сыходу з пасады не абвяшчалася. За час сваёй працы Шалькевіч запомніўся публічнай пікіроўкай з блогерам Антонам Матолькам.