Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Вяршыцелям" ад гурта "Зьмяя"

Гурт "Зьмяя" прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Вяршыцелям", які папярэднічае выхаду новага альбома "Попробуй". Ці мусіць увайсці песня ў альбом, музыкі гурта да апошняга сумняваліся. Маўляў, прыпеў "Вяршыцеляў" ішоў уразрэз з агульнай, пазітыўнай атмасферай пласцінкі. Але за 20 хвілін да запісу вакалу Зоя Сахончык перапісала прыпеў.

"Літаральна некалькі словаў, аднак гэта так упрыгожыла песню! — узгадвае фронтвумэн гурта Зоя. — Яна атрымалася такой мяккай, цікавай. І скрыпкі, якія мы прапісалі ў песні, агранілі яе, нібыта дыямент".

Песня распавядае пра "ўладароў свету", якія сваімі загадамі могуць нарабіць чаго заўгодна.

"Я не смяюся з іх, — кажа Зоя.Мне шкада іх, таму што яны, абцяжараныя сваімі вялікімі справамі, не ўмеюць любіць. І вось гэтая песня мусіць узбадзёрыць тых, хто б'ецца і прагне дасягнуць нечага большага, чым трэба, і яшчэ раз нагадаць, што "вяршыцелі" рэдка бываюць па-сапраўднаму шчаслівымі".

5 лістапада альбом "Попробуй" будзе выкладзены для праслухоўвання. На паліцах музычных крамаў пласцінка з'явіцца пасля канцэртнай прэзентацыі, прызначанай на 9 лістапада.

Фота са старонкі гурта vkontakte

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі