Прэзідэнт Літвы заклікаў Еўрасаюз абмеркаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа / Еўрарадыё
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа / Еўрарадыё

"Зараз мы бачым і загінулых, і раненых людзей. Бачым некалькі тысяч людзей, якіх затрымалі або чый лёс нам невядомы. Мы не можам глядзець на гэта скрозь пальцы", - заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрв'ю парталу delfi.lt. Па ягоных словах, сітуацыя ў Беларусі "нават здалёк не нагадвае тыя рэпрэсіі, якія рэжым праводзіў усе апошнія гады".

"Дынаміка такая, што нам належыць з усёй сур'ёзнасцю размаўляць пра санкцыі для Беларусі", - падкрэсліў літоўскі лідэр. Пры гэтым ён наўпрост звязаў перспектывы будучай супрацы паміж дзвюма краінамі з павагай да правоў чалавека ў Беларусі. 

"Калі краіна, перш за ўсё, не паважае правы ўласных людзей, падставовыя правы, якія запісаныя і ў Канстытуцыі, то як можна чакац, што гэтая краіна будзе паважаць сваіх замежных партнёраў", - адзначыў Гітанас Наўседа. 

Раней прэзідэнт Літвы ўжо казаў пра тое, што супрацоўніцтва з Беларуссю магчыма пры ўмове вызвалення "палітычных"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі