Прэзідэнт Польшчы: Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на прысуд шасці беларускім палітвязням, а сярод іх Сяргею Ціханоўскаму (асуджаны на 18 гадоў зняволення). "Выказваю салідарнасць з усімі палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі — у т[ым] л[іку] з асуджанымі сёння ў рамках паказальнага працэсу Сяргея Ціханоўскага, — напісаў ён у Twitter па-беларуску. — Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў, барацьба якіх нагадвае нашу барацьбу з камуністычным рэжымам".
Прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу (14 гадоў), Уладзіміру Цыгановічу і Ігару Лосіку (па 15 гадоў), Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову (па 16 гадоў зняволення) асудзілі ЕС і ЗША.
Выказваю салідарнасць з усімі палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі – у т.л. з асуджанымі сёння ў рамках паказальнага працэсу Сяргея Ціханоўскага. Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў, барацьба якіх нагадвае нашу барацьбу з камуністычным рэжымам. https://t.co/d9c5Wdee03
— Andrzej Duda (@AndrzejDuda) December 14, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.