Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі з другой спробы

Юн Сок Ёль прыбыў у Бюро расследавання карупцыі

Юн Сок Ёль прыбыў у Бюро расследавання карупцыі / Korea pool

У Паўднёвай Карэі следчыя з другой спробы арыштавалі дзейнага прэзідэнта Юн Сок Ёля. Першая спроба арышту 12 дзён таму была няўдалай.

У рэзідэнцыі адхіленага ад улады, але ўсё яшчэ дзейснага прэзідэнта адбылося шматгадзіннае супрацьстаянне следчых і службы аховы. Аднак гэтым разам Юн Сок Ёль быў дастаўлены ў Бюро расследаванняў карупцыі.

Перад гэтым Юн, як перадае Бі-Бі-Сі, выпусціў кароткі відэазварот. Палітык заявіў, што лічыць арышт незаконным, але падпарадкуецца следчым і паліцыі, каб пазбегнуць кровапраліцця.

На пачатку снежня Юн Сок Ёль спрабаваў абвясціць у краіне ваеннае становішча. Парламент абвінаваціў яго ў спробе бунту і абвясціў імпічмент. Юн адхілены ад улады, але для зняцця яго з пасады імпічмент павінен быць ухвалены Канстытуцыйным судом. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі