Пройгрышны сцэнар: ці памяняе Лукашэнка Бабарыку на Латушку
Павел Слюнькін / Еўрарадыё
Два дні ў Варшаве цягнуліся слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі не толькі Офіса Ціханоўскай у асобе Вольгі Гарбуновай і Аб’яднанага пераходнага кабінета ў асобе Паўла Латушкі, але і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, дабрачынных фондаў, рознага кшталту ініцыятыў і асацыяцый, а таксама — палітычныя аналітыкі і эксперты. Сказана было шмат усяго, у тым ліку і непрыемнага для дэмакратычных сіл і палітычных лідараў у прыватнасці.
Ці існуюць сёння магчымасці для вызвалення палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.