Прыбіральшчыцу з Мазыра звольнілі за крытыку дырэктара "Мазырсолі" ў TikTok
Уладзімір Дворнік / mazyr.by
У Мазыры затрымалі і звольнілі супрацоўніцу мясцовага прадпрыемства за крытыку дзеянняў дырэктара "Мазырсолі" Уладзіміра Дворніка, піша "Флагшток".
Гаворка ідзе пра прыбіральшчыцу Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Міліцыянты затрымалі яе на працоўным месцы 11 траўня.
Прычынай стала публікацыя ў TikTok, дзе жанчына крытыкавала дзеянні Дворніка. Яна абурылася тым, што ён звольніў адразу некалькіх работнікаў за тое, што яны часта сыходзілі на бальнічны.
Да прызначэння на "Мазырсоль" Уладзімір Дворнік з 2010 па 2019 год узначальваў Гомельскі аблвыканкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.